Белорусский портал в Казахстане

Сацыёлагі распавялі, што для беларусаў значыць быць патрыётам



48% беларусаў лічаць, што быць патрыётам — значыць жыць і працаваць у Беларусі, паведаміў журналістам дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі кандыдат сацыялагічных навук дацэнт Мікалай Мыслівец.

Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: «Што для вас значыць быць патрыётам Беларусі?»

«48% грамадзян адказалі — жыць і працаваць у Беларусі, 37,6% — быць гатовым у цяжкі час абараняць сваю краіну, 35,7% — паважаць дзяржаўную сімволіку і гісторыю Беларусі, 35,2% — любіць беларускую культуру і мову, 32,6% — весці актыўную дзейнасць на карысць краіны», — распавёў Мікалай Мыслівец.

Анкетнае апытанне праводзілася ў жніўні — верасні 2022 года. Былі ахоплены ўсе абласныя цэнтры і Мінск, выбарачна іншыя гарадскія і сельскія населеныя пункты па ўсіх абласцях. Аб’ём выбарачнай сукупнасці — 1848 рэспандэнтаў. Апытвалася насельніцтва Беларусі ва ўзросце ад 18 гадоў і старэй.

Звязда, 5 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/132/68018
Текущая дата: 08.10.2024