Белорусский портал в Казахстане

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін сумесна з прадстаўнікамі Узброеных Сіл прыняў удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і ўручыў падарункі выхаванцам Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Аршанскага раёна



Аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Віктар Хрэнін аб акцыі «Нашы дзеці»: Гэта самая добрая і цудоўная традыцыя ў нашай краіне

Як адзначыў Віктар Хрэнін, наша дзяржава ўзяла на сябе вялікую адказнасць. «Мы праяўляем клопат аб дзетках, якія ў такім раннім узросце апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Акцыя „Нашы дзеці“ — самая добрая і цудоўная традыцыя, якая існуе ў нашай краіне. Ваеннаслужачыя Узброеных Сіл з вялікім задавальненнем актыўна прымаюць у ёй удзел», — сказаў міністр.

Ён падкрэсліў, што ў адыходзячым годзе беларусы вельмі востра адчулі, што мір і бяспека з’яўляюцца асноватворнымі паняццямі ў жыцці. Акрамя таго, перакананы Віктар Хрэнін, прыязджаць і дарыць радасць дзецям магчыма толькі ў мірнай краіне. У Беларусі кожны маленькі грамадзянін адчувае сябе ў бяспецы, нават калі ён пакуль па нейкіх прычынах не знайшоў сваіх маму і тату.

«Ваенныя прыкладуць усе намаганні і зробяць усё магчымае, каб беларускія дзеці прадаўжалі жыць шчасліва на сваёй зямлі, прадаўжалі радавацца і ўсміхацца гэтак жа шчыра, як яны ўсміхаліся, сустракаючы нас сёння з падарункамі. Гэта самая галоўная задача ваенных — забяспечыць бяспеку нашых дзяцей. І мы гэту задачу выканаем», — заявіў міністр абароны.

Звязда, 28 снежня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/134/67701
Текущая дата: 08.10.2024