Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 17 снежня 2022 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 14 дзён.

Якія падзеі адбыліся 17 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 17 снежня

У 1924 годзе было створана прафесійнае аб’яднанне беларускіх кінематаграфістаў і фатографаў "Белдзяржкіно".
У 1988 годзе адбыўся І з’езд Беларускага аб`яднання студэнтаў.

Хто нарадзіўся 17 снежня

1883 год: Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнавец і перакладчык
1976 год: Павел Уцюпін, у ліпені 2020 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.

Таксама сёння нарадзіўся Папа Рымскі Францыск.

17 снежня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць хрысціянскай вялікапакутніцы Варвары.

Гэтая святая лічыцца абаронцай ад гвалтоўнай і раптоўнай смерці. У хрысціян смерць без пакаяння лічылі самым страшным пакараннем.

Таксама святая Варвара лічыцца жаночай заступніцай. Ёй маліліся бяздзетныя жанчыны, таксама да святой звярталіся з просьбай падарыць здароўе дзецям.

Калі ў гэты дзень на вуліцы было холадна, маразы будуць яшчэ доўга. Калі цёпла - у будучым годзе чакае добры ўраджай ільну.

Sputnik, 17 снежня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/138/67482
Текущая дата: 08.10.2024