Белорусский портал в Казахстане

Нашу памяць нельга разбурыць, таму што яна ў сем`ях. Эксперт аб захаванні гісторыі ў Беларусі



Беларусь - адзіная дзяржава на постсавецкай прасторы, якая захоўвае сваю гістарычную памяць. Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся кандыдат гістарычных навук, дацэнт гістарычнага факультэта БДУ Кузьма Козак.

"Беларусь - адзіная дзяржава на постсавецкай прасторы, якая захоўвае сваю гістарычную памяць. У нашых суседзяў гісторыя самой вайны перапісана і перапісваецца. Беларусь жа захоўвае традыцыі. Я заўсёды думаў, чаму нельга так лёгка ў Беларусі разбурыць нашу памяць. Таму што яна ў нашых сем`ях", - сказаў Кузьма Козак.

Ён дадаў: "Калі хто і спрабуе забыць, то гэта трэба пераступіць праз сваіх родных, блізкіх. Гэта ў нашым грамадстве не прымаецца, яно знойдзе асуджэнне".

"Тэрыторыя Беларусі ў гады акупацыі была падзелена на пяць частак. У кожнай зоны была свая трагедыя і, безумоўна, свая гісторыя. Але іх аб`ядноўвае перамога над нацызмам", - сказаў на заканчэнне гісторык.



12 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/139/67421
Текущая дата: 08.10.2024