Белорусский портал в Казахстане

МЗС: работа па вяртанні ў Беларусь культурных каштоўнасцей будзе актывізавана



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Пасяджэнне Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца за межамі Беларусі, 1 снежня адбылося ў Міністэрстве замежных спраў. 

Пасяджэнне правялі сустаршыні камісіі - намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч і намеснік міністра культуры Сяргей Саракач.

Юрый Амбразевіч, у прыватнасці, праінфармаваў аб дзейнасці загранустаноў Беларусі па вяртанні культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі краіны, і ўнёс прапановы па ўдасканаленні дзейнасці камісіі.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праблему вывезеных з беларускіх музеяў у час Другой сусветнай вайны культурных каштоўнасцей, якія апынуліся ў іншых краінах, а таксама ўнеслі рэкамендацыі па актывізацыі работы камісіі, у тым ліку па арганізацыі ўзаемадзеяння і пашырэнні супрацоўніцтва з замежнымі бібліятэкамі, архівамі і музеямі.

Па выніках пасяджэння адобраны план работы камісіі на 2023 год.

1 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/142/67253
Текущая дата: 08.10.2024