Белорусский портал в Казахстане

У банк даных "Кніга Памяці Рэспублікі Беларусь" ўнесены звесткі аб больш як 550 тыс. загінулых



Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Міністэрства абароны Сяргей Варановіч.

"Захаванне праўды аб Вялікай Айчыннай вайне і гераічнай перамозе стала духоўна-маральнай асновай нашых грамадзян і дзяржавы. Народ Беларусі шануе і захоўвае памяць аб загінулых, належным чынам даглядае воінскія мемарыялы і брацкія магілы, памятныя месцы воінскай славы. У Рэспубліцы Беларусь на дзяржаўным уліку знаходзіцца 8177 воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, у якіх пахаваны больш як 2 млн чалавек", - расказаў Сяргей Варановіч.

Паводле яго слоў, у аўтаматызаваны банк даных "Кніга Памяці Рэспублікі Беларусь" унесены звесткі аб больш як 550 тыс. загінулых.

8 лістапада 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/147/67038
Текущая дата: 08.10.2024