Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 жніўня падпісаў указ нумар 336 аб прыёме ў беларускае грамадзянства 243 чалавек, у тым ліку 23 непаўналетнія.
Гэта людзі, якія прыбылі ў Беларусь на пастаяннае жыхарства больш за пяць гадоў таму. Яны паспяхова працуюць у сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, транспартнай галіне, у сферы паслуг і гандлю, у галіне медыцыны і сістэме адукацыі. Многія стварылі тут сем`і.
У ліку прынятых у грамадзянства - асобы, якія прыбылі з Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Ірана, Казахстана, Лівана, Малдовы, Расіі, Туркменістана, Узбекістана, Украіны і іншых дзяржаў.
26 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
26 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/15/74976
Текущая дата: 17.11.2024