Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 24 кастрычніка 2022 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяноста сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 68 дзён.

У гэты дзень ААН адзначае сваё свята - Дзень аб`яднаных нацый. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 24 кастрычніка

У 1658 годзе Расійскія войскі нанеслі паражэнне войску Рэчы Паспалітай у бітве каля вёскі Веркі пад Вільняй.
У 1780 годзе Марцін Пачобут-Адляніцкі быў прызначаны рэктарам Галоўнай школы ВКЛ, рэарганізаванай з Віленскай акадэміі.
У 1981 годзе ў Беластоку адбыўся сход беларускіх студэнтаў, было вырашана легалізаваць беларускія студэнцкія структуры пры ВНУ Польшчы.
У 1995 годзе Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Алжырам.

Хто нарадзіўся 24 кастрычніка

1973 год: Аляксандр Некрашэвіч, беларускі мастак-жывапісец.

Таксама сёння нарадзіліся галандскі натураліст Антані ван Левенгук і расійскі прадпрымальнік Раман Абрамовіч.

24 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святога апостала ад 70-ці Піліпа. У народзе існавала павер`е, што калі назваць дзіця, што нарадзілася ў гэты дзень, Піліпам, яно пражыве доўгае і шчаслівае жыццё. Увогуле даваць імёны ў гонар святых было традыцыяй, а у гонар пакутнікаў не называлі, таму што верылі, што лёс дзіцяці будзе не вельмі добрым.

У гэты дзень сяляне везлі збожжа на млын. Па зорках ноччу варажылі пра надвор`е: калі яны міргаюць, надвор`е хутка зменіцца, зіхацяць роўна – будзе ветрана і суха. Вельмі яркія зоркі прадракалі добры ўраджай на наступны год.

Sputnik, 24 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/150/66879
Текущая дата: 08.10.2024