Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі па праграме "Сямейны капітал" адкрыта больш за 118,79 тыс. дэпазітаў



На 1 кастрычніка 2022 года для шматдзетных сем`яў адкрыта 118 793 дэпазітныя рахункі "Сямейны капітал", паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Удакладняецца, што 82,5 тыс. дэпазітных рахункаў адкрыта на суму $825 млн і 36,2 тыс. - на суму Br858 млн.

На 1 кастрычніка 2022 года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 62 384 заявы. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў - 52 791, атрыманне медыцынскіх паслуг - 5347, адукацыі - 4243 і на набыццё тавараў для інвалідаў - 3.

Прынята 59 762 рашэнні аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу. Больш за ўсё такіх рашэнняў прынята ў Брэсцкай вобласці - 12 747, далей ідуць Мінская - 10 192, Гомельская вобласць - 9 596, Мінск - 8 404, Гродзенская вобласць - 6 897, Магілёўская - 6 068, Віцебская - 5 858.

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны нагадалі, што сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем`ям, у якіх нарадзілася (усыноўлена, удачарона) трэцяе або наступнае дзіця. З 1 студзеня 2022 года яго памер складае Br25 995.

13 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/151/66761
Текущая дата: 08.10.2024