Белорусский портал в Казахстане

У Стоўбцах пачалася ўстаноўка помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу



У Стоўбцах на вуліцы Цэнтральнай пачалася ўстаноўка помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу, паведамляецца ў тэлеграм-канале Міністэрства культуры.

Праз некалькі тыдняў, 3 лістапада, будзе адзначацца юбілей Песняра — 140-годдзе.

Помнік выкананы групай беларускіх скульптараў на чале з народным мастаком Беларусі Іванам Міско, а ўстанаўліваюць яго работнікі Стаўбцоўскага АКС.

Звязда, 12 кастрычніка 2022


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/152/66742
Текущая дата: 08.10.2024