Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 5 кастрычніка 2022 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце семдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 87 дзён.

У гэты дзень у 1582 годзе Рэч Паспалітая перайшла на грыгарыянскі каляндар. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей6

Гістарычныя падзеі 5 кастрычніка

У 1582 годзе Іспанія і Рэч Паспалітая перайшлі на грыгарыянскі каляндар.
У 1648 годзе войскі ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам узялі ў аблогу Пінск.
У 1733 годзе саксонскі курфюрст Фрыдрых Аўгуст II Ветын абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

Хто нарадзіўся 5 кастрычніка

1974 год: Аляксей Зайцаў, беларускі музыкант, удзельнік гурта "J:морс".
1982 год: Вікторыя Чаўлытка, беларуская тэатральная актрыса.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Дэні Дзідро і руская актрыса Іна Чурыкава.

5 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць ветхазапаветнага прарока Іоны, кніга якога ўваходзіць у склад Бібліі.

Аднойчы Іона быў пасланы Богам у горад Ніневія з пропаведзю. Але ён замест гэтага накіраваўся ў іншую краіну – Іспанію. Калі Іона плыў на караблі, здарылася страшэнная бура. Каманда карабля даведалася, што непагадзь наслаў Бог таму, што Іона не паслухаўся ўказання, і бросілі яго ў мора, якое адразу супакоілася. Там Іону праглынуў кіт. Унутры кіта ён знаходзіўся тры дні і ўвесь гэты час маліў Госпада злітавацца. Той паслухаў Іону, і кіт выкінуў яго на сушу.

5 кастрычніка ў памяць аб Іоне забараняецца есці рыбу. У гэты дзень маліліся, каб выратавацца ад ліхаманкі і суцішыць зубны боль.

Назіралі за прыродай: калі лісце з клёнаў ужо апала, хутка прыйдзе зіма.

Sputnik, 5 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/153/66708
Текущая дата: 08.10.2024