Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 3 верасня 2022 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце сорак шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 119 дзён.

А вы ведалі, што ў гэты дзень нарадзіўся беларускі пісьменнік Алесь Адамовіч? Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 3 верасня

У 1612 годзе пасля трохдзённых баёў атрады Другога апалчэння не далі польска-літоўскім войскам на чале з Хадкевічам падыйсці на дамамогу маскоўскаму гарнізону.
У 1915 годзе кайзераўскія войскі занялі Гродна.

Хто нарадзіўся 3 верасня

1731 год: Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, архіепіскап магілёўскі, навуковец, пісьменнік.
1915 год: Барыс Райскі, беларускі дырыжор.
1927 год: Алесь Адамовіч, беларускі пісьменнік.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся аўстрыйскі аўтаканструктар Фердынанд Паршэ і Жан Жарэс, дзеяч французскага і міжнароднага сацыялістычнага руху.

3 верасня ў народным календары

Вернікі сёння ўспамінаюць апостала ад 70 Фадзея і пакутніцу Вассу.

У гэты дзень жанчыны займаліся льном, раскладвалі яго для прасушкі, церабілі і часалі ўжо гатовы, каб атрымаць валокны, з якіх потым спрадзецца нітка. Кросны былі, бадай, у кожнай хаце, ткалі і на продаж, і на пасаг, і для штодзённага ўжытку.

Калі 3 верасня было ясна, то ведалі, што на працягу яшчэ некалькіх дзён будзе трымацца добрае надвор`е.

Sputnik, 3 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/158/66371
Текущая дата: 08.10.2024