Белорусский портал в Казахстане

Аб’яўлены фотаконкурс да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі



Напярэдадні 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі аглядная пляцоўка праводзіць фотаконкурс у сацыяльнай сетцы Instagram. Такая інфармацыя размешчана на сайце бібліятэкі са спасылкай на аддзел экскурсійна-метадычнай работы.

Для ўдзелу ў фотаконкурсе неабходна апублікаваць у сацыяльнай сетцы Instagram сваю фатаграфію Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або яе агляднай пляцоўкі з хэштэгамі: #♥_nlb, #100летНББ, #обзорнаяплощадка.

Паўдзельнічаць і ўвайсці ў лік 15 пераможцаў, якія набралі найбольшую колькасць лайкаў за фатаграфію, можна да 31 жніўня.

Вынікі конкурсу будуць падведзены да 10 верасня.

Пераможцаў чакае прыз — экскурсія з наведваннем фондасховішча.

Звязда, 23 жніўня 2022


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/160/66208
Текущая дата: 08.10.2024