Белорусский портал в Казахстане

Флэш-моб «Ніткі Дружбы, Міру і Дабра» арганізуе замкавы комплекс «Мір»



Мерапрыемства накіравана на захаванне гістарычнай памяці, а таксама фармаванне грамадзянскасці, патрыятызму, духоўна-маральных якасцяў і прымеркавана да Года гістарычнай памяці.

Флэшмоб пройдзе ў адкрытым фармаце з 1 па 17 верасня 2022 года і прадугледжвае ўдзел любой установы культуры Беларусі.

Удзельнікамі можа быць падрыхтаваны музычны, танцавальны флэшмоб або арт-моб.

Ролік з працягласцю не больш за 2 хвіліны неабходна размясціць на старонцы адной з сацыяльных сетак пад хэштэгам # НитиДружбыМираДобра, а гіперспасылку адправіць на электронны адрас: zamok_mir@mail.ru да 17 верасня 2022 г. (уключна).

Арганізатарам флэшмоба выступае музей «Замкавы комплекс «Мір».

Ксенія Дабрабыт
Звязда, 24 жніўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/160/66236
Текущая дата: 08.10.2024