Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 26 ліпеня 2022 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 158 дзён.

Якія падзеі адбыліся 26 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 26 ліпеня

У 1097 годзе ў Аповесці мінулых часоў упершыню згадваецца горад Пінск.
У 1662 годзе кароль Ян II Казімір Ваза спецыяльнай граматай абавязаў менскіх мяшчан падпарадкоўвацца гарадскім законам, трымацца звычаяў и павіннасцей, у любых абставінах падпарадкоўвацца гарадскому магістрату і ўдзельнічаць у абароне гарадскіх умацаванняў.
У 1997 годзе ў Мінску адбыўся 2-гі з’езд беларусаў свету.

Хто нарадзіўся 26 ліпеня

1875 год: Марцін Кухта, друкар, выдавец кніг на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах.
1896 год: Уладзімір Варава, беларускі пісьменнік і журналіст
1953 год: Галіна Крываблоцкая, беларуская мастачка.
1965 год: Зміцер Саўка, беларускі філолаг.

Таксама сёння нарадзіліся ірландскі драматург Бернард Шоў, швейцарскі псіхааналітык Карл Густаў Юнг і лідар гурта Ролінг Стоўнз Мік Джагер.

26 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Сабор архангела Гаўрыіла, адзін з трох, якія святкуюцца напрацягу года. Таксама сёння шануюць памяць вялебнага Стэфана Саваіта, якога ў народзе называлі святы Сцяпан.

Сяляне спяшаліся сабраць ураджай перад тым, як пойдуць дажджы, таму ўвесь дзень праводзілі на полі і маліліся, каб нябёсы надалі ім больш сіл.

Калі пчолы з раніцы паляцелі на поле – надвор`е будзе добрым. А вось калі гракі сабраліся ў чараду - варта чакаць раннюю восень.

Калі падчас дажджу дзме заходні або паўночна-заходні вецер, дождж хутка скончыцца.

Sputnik, 26 ліпеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/164/65909
Текущая дата: 09.10.2024