Белорусский портал в Казахстане

"Беларусьфільм" за І паўгоддзе атрымаў на паказах кінакарцін больш за $360 тыс.



Аб гэтым 22-га ліпеня паведаміў генеральны дырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі.

"Беларусьфільм" за першае паўгоддзе гэтага года зарабіў на паказах кінакарцін больш за $360 тыс. 

"З гэтага года пачалася наша прысутнасць на такіх вядучых інтэрнэт-платформах, як Voka, Kivi, Kinopoisk. Таксама нашы фільмы можна ўбачыць на YouTube-каналах. Манетызацыя ўжо ідзе не толькі з постсавецкіх краін, але і па ўсім свеце", - сказаў Уладзімір Карачэўскі.

"Прагляды айчынных фільмаў вылічваюцца мільёнамі. Прычым, ідзе прыкметны рост. За першае паўгоддзе бягучага года мы зарабілі на праглядах фільмаў больш за $360 тыс.", - адзначыў ён.

22 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/165/65868
Текущая дата: 09.10.2024