Белорусский портал в Казахстане

Мінінфарм Беларусі абмежаваў доступ да сайта газеты «Беларусы і рынак»



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

У ведамстве распавялі, што ў рамках рэалізацыі сваіх паўнамоцтваў па кантролі за выкананнем нацыянальнага заканадаўства аб СМІ Міністэрства інфармацыі Беларусі прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу рэдакцыі газеты «Беларусы і рынак».

У ведамстве было прынята такое рашэнне па прычыне распаўсюджвання на сайце выдання гіперспасылак на матэрыялы, якія прызнаныя судом экстрэмісцкімі.

У адпаведнасці с арт. 38 закона аб СМІ ўсталёўваецца прамая забарона на распаўсюджанне ў тым ліку спасылак на падобныя матэрыялы.

Звязда, 23 ліпеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/165/65898
Текущая дата: 09.10.2024