Белорусский портал в Казахстане

Беларусь робіць усё магчымае для садзейнічання дыялогу і падтрымання міжнароднага міру



Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на адкрыцці ў МЗС выстаўкі "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны".

Міністр адзначыў, што сёння свет зведвае выпрабаванні на трываласць, разбураюцца прынцыпы шматбаковасці, у некаторых краінах пераглядаюцца вынікі Вялікай Айчыннай вайны, а правы ахвяр і катаў, вызваліцеляў і агрэсараў спрабуюць ураўнаваць.

"Беларусь рабіла і прадаўжае рабіць усё магчымае для садзейнічання дыялогу і пошуку шляхоў падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, захавання і ўмацавання гістарычнай праўды. Дзейнасць па ўвекавечанні памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны - адна з неад`емных складнікаў такой сістэмнай, паслядоўнай работы", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Пры гэтым у Беларусі шануюць памяць усіх без выключэння ахвяр вайны шматнацыянальнага беларускага народа і не дзеляць іх па нацыянальнай, рэлігійнай або культурнай прыкмеце, заявіў кіраўнік МЗС.

18 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/166/65829
Текущая дата: 09.10.2024