Белорусский портал в Казахстане

Уведзеныя супраць службовых асоб Беларусі персанальныя санкцыі Еўрапейскага саюза сталі маркерам высокіх чалавечых і маральных якасцей



Такое меркаванне выказаў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ.

Вядучы перадачы Марат Маркаў адзначыў, што тры прэс-сакратары ў Беларусі падпалі пад еўрапейскія санкцыі. Гэта прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант, экс-прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава і, уласна, Анатоль Глаз.

"Я не проста ганаруся знаходзіцца ў такой кампаніі. Я шчаслівы быць іх сучаснікамі. Гэта патрыёты, людзі, адданыя сваёй краіне, якія зрабілі вельмі шмат добрых спраў (гэта я ведаю асабіста, незалежна ад розных інсінуацый), і больш таго, прафесіяналы з вялікай літары. Я вам больш скажу: гэты санкцыйны спіс фізічных асоб Еўрасаюза з-за пэўных абставін стаў маркерам высокіх чалавечых і маральных якасцей", - заявіў Анатоль Глаз.

Ён заўважыў, што ў санкцыйны спіс трапілі таленавітыя беларускія бізнесмены, журналісты, дасведчаныя ўпраўленцы і прынцыповыя дзяржаўныя служачыя. "І вельмі шмат іншых добрых людзей. Таму дзякуй Еўрапейскаму саюзу за гэта, - сказаў прэс-сакратар МЗС. - Напэўна, яшчэ не настаў час беспакарана служыць Айчыне".

"Гэтыя рэпрэсіўныя меры сведчаць пра якасць і эфектыўнасць праводзімай работы ўсімі трыма прэс-сакратарамі. Больш таго, мы разумеем, што ёсць водгук у сэрцах, розумах як за межамі нашых граніц, так і ўнутры краіны. Адпаведна былі прыменены гэтыя рэпрэсіўныя меры, каб, будзем гаварыць адкрыта, проста заткнуць рот. Але наш сакрэт эфектыўнасці гэтай работы просты: за намі праўда. Таму гэта так раздражняе (Захад.), мякка кажучы", - дадаў Анатоль Глаз.

8 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/168/65717
Текущая дата: 09.10.2024