Аб гэтым заявіў нямецкі журналіст RT DE Герт Унгар, каментуючы сітуацыю з грамадзянінам ФРГ Рыка Крыегерам, якога прызналі вінаватым па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса і прыгаварылі да выключнай меры пакарання ў Беларусі.
«Ніхто не можа сюды прыязджаць і лічыць, што ў яго ёсць права ўчыніць тэракт. Бо за гэта можна паплаціцца самым дарагім. Я глыбока перакананы, што ўсё гэта адбываецца з-за поўнай палітычнай наіўнасці», — сказаў Герт Унгар.
Нямецкі журналіст таксама расказаў, якую інфармацыю аб Беларусі і Расіі даносяць да сваіх гледачоў, слухачоў і чытачоў нямецкія дзяржаўныя СМІ. «Нядаўна ў мяне (у Маскве.) былі госці з Германіі. Яны ў Расіі былі ўпершыню і засталіся ў поўным захапленні. Яны не ўбачылі тут нічога з таго, што аб Расіі пішуць і гавораць у нашых СМІ. А там жа пішуць, што ў Расіі дыктатура, што ў Беларусі дыктатура, ды і ўвогуле ўсюды за мяжой Еўрасаюза ім мроіцца дыктатура», — адзначыў ён.
Па меркаванні Герта Унгара, гэта вельмі павярхоўны і абсалютна дурны погляд. «Але з гэтым нічога не зробіш: калі ў Германіі людзей круглыя суткі кормяць гэтай дэзінфармацыяй, яны паступова становяцца заложнікамі СМІ. Але чым больш людзей будзе падарожнічаць па Расіі ці па Беларусі, тым больш уражанняў людзі павязуць з сабой дадому. Яны ўбачаць розніцу між тым, што ім распавядаюць і тым, як усё ідзе насамрэч», — сказаў на заканчэнне нямецкі журналіст.
Звязда, 3 жніўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/17/74846
Текущая дата: 17.11.2024