Белорусский портал в Казахстане

Адказная і вельмі патрэбная прафесія



Віншаванне Прэзідэнта з Днём медыцынскіх работнікаў.

Работнікам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Віншую вас з прафесійным святам — Днём медыцынскіх работнікаў.

У вашых умелых і надзейных руках важнейшы рэсурс краіны — здароўе і жыццё кожнага чалавека. Гэту цяжкую, адказную і вельмі патрэбную прафесію выбіраюць толькі тыя, хто валодае бязмежным гуманізмам і жаданнем дапамагаць.

Дзякую за штодзённую карпатлівую працу ўрачам-практыкам, вучоным, спецыялістам санітарна-эпідэміялагічнай службы і лабараторнай дыягностыкі, правізарам і фармацэўтам, фельчарам і медыцынскім сёстрам, прадстаўнікам малодшага медыцынскага персаналу — усім, хто застаецца верным абавязку, шчыра і самааддана служыць людзям і Беларусі.

Упэўнены, і ў далейшым, захоўваючы традыцыі і пераемнасць, вы будзеце павышаць узровень і эфектыўнасць айчыннай аховы здароўя

У гэты святочны дзень жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, а галоўнае — поспехаў у вашай высакароднай працы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 19 чэрвеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/172/65483
Текущая дата: 09.10.2024