Белорусский портал в Казахстане

Падведзены вынікі XVII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры»



13 траўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXX Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры», паведамляе сайт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Конкурс праводзіцца штогод сярод публічных бібліятэк рэспублікі з мэтай павышэння іх ролі ў фармаванні нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва, папулярызацыі нацыянальнай культуры, гісторыі, літаратуры, мовы, народных промыслаў, а таксама падтрымкі і развіцця чытання.

У рэспубліканскім этапе конкурсу прынялі ўдзел 36 публічных бібліятэк: 16 цэнтральных, 20 бібліятэк-філіялаў, у тым ліку 14 гарпасялковых і сельскіх з усіх абласцей Беларусі.

Гродзенская вобласць прадставіла на конкурс — 8 работ, Брэсцкая, Магілёўская і Мінская — па 6, Гомельская — 5, Віцебская — 4, горад Мінск — 1.

У адпаведнасці з умовамі правядзення конкурсу матэрыялы разглядаліся ў чатырох намінацыях: «За значны ўклад у выхаваўчую працу з падрастаючым пакаленнем», «За пошукавую і даследчую працу», «За падтрымку і развіццё чытання», «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы».

Члены журы пад старшынствам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адзначылі высокі ўзровень прадстаўленых работ: разнастайнасць увасобленых ідэй, змястоўную насычанасць, крэатыўны падыход да афармлення матэрыялаў.

Пераможцы рэспубліканскага этапу конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі першай, другой, трэцяй ступеняў і грашовымі прэміямі.

Звязда, 15 траўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/180/64937
Текущая дата: 09.10.2024