Белорусский портал в Казахстане

Нашы прадзеды крывёю адваявалі незалежнасць, і мы не дазволім Захаду апаганьваць іх магілы



Аб гэтым заявіў першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў на мітынгу каля пасольства Украіны ў Мінску.

«Калектыўны Захад, калі яго можна так назваць (наколькі ён калектыўны, не ведаю), сёння на заканадаўчым узроўні прымае нарматыўна-прававыя акты, закліканыя апаганіць магілы нашых дзядоў і прадзедаў. Бо пад гэтымі абеліскамі знаходзяцца парэшткі савецкіх воінаў, якія сваёй крывёю адваявалі незалежнасць. Сёння мы прынеслі плакаты, якія сімвалізуюць, што мы ніколі не будзем глядзець на гэта спакойна», — сказаў Аляксандр Лук’янаў.

Паводле яго слоў, беларускі народ не дазволіць апаганьваць сваю памяць.

«І такія вечары каля ўкраінскай амбасады будуць сістэматычнымі, калі яны не будуць чуць наш народ. І, як адзначыў Прэзідэнт, дзе былі гэтыя палітыкі, гэтыя паслы 9 Мая? Нешта іх не было там відаць. Дзе ж яны? Чаму яны не шануюць памяць сваіх дзядоў і прадзедаў? Сёння мы разам у чарговы раз скажам рашучае няма фашызму», — дадаў Аляксандр Лук’янаў.

Звязда, 12 траўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/181/64964
Текущая дата: 09.10.2024