Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў і замежных лідараў з Днём Перамогі



Ва ўсіх беларускіх гарадах праходзяць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу.

Беларусь у панядзелак 9 мая святкуе 77-ю гадавіну Перамогі, віншаванне суайчыннікам накіраваў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.

"Гэта вялікае свята, якое стала сімвалам адвагі і стойкасці, доблесці і ахвярнасці мільёнаў савецкіх людзей, якія ў чэрвені 1941-га мужна прынялі ўдар варварскай, антычалавечай ідэалогіі нацызму і перамаглі", - цытуе словы прэзідэнта яго прэс-служба.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што краіна памятае сваіх герояў – і франтавікоў, і працаўнікоў тылу, і партызан.

Лукашэнка таксама накіраваў віншаванні замежным калегам, у тым ліку кіраўнікам Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Грузіі, а таксама ўкраінскаму народу.

У сваім віншаванні прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну беларускі лідар адзначыў, што гэты дзень асабліва дарагі як беларусам, так і расіянам.

"Сённяшнія драматычныя падзеі з усёй відавочнасцю паказваюць, што толькі разам, захоўваючы памяць аб гераічных і ў той жа час трагічных днях Вялікай Айчыннай вайны, асэнсоўваючы важнасць яе ўрокаў, мы зможам даць дастойны адказ сучасным выклікам і пагрозам", - гаворыцца ў віншаванні.

Адзначаецца, што на адрас кіраўніка беларускай дзяржавы таксама паступаюць віншаванні ад замежных калег.

Мінск, 9 мая 2022
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/182/64821
Текущая дата: 09.10.2024