Белорусский портал в Казахстане

Шэсце пакаленняў праходзіць у Мінску



Шэсце пакаленняў падчас рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае» праходзіць у Мінску.

Сфармаваная калона ўдзельнікаў пройдзе да манумента Перамогі і ўскладзе вянкі. Упершыню ў шэсці не прымаюць удзел ветэраны, але яны прысутнічаюць на рытуальнай пляцоўцы. Узначальвае калону маладое патрыятычнае пакаленне з ліку прадстаўнікоў навучэнскай моладзі, ваенна-патрыятычных класаў, клубаў.

Завершыцца свята 9 Мая святочным канцэртам на плошчы Перамогі, пачатак у 21.30. Традыцыйна ў 23.00 фінальнай кропкай свята стане феерверк.

Звязда, 9 траўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/182/64833
Текущая дата: 09.10.2024