Белорусский портал в Казахстане

Развітанне са спачылым Станіславам Шушкевічам пройдзе ў мінскай катэдры



Прэс-служба Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі інфармуе аб змене месца і часу развітання са спачылым Станіславам Шушкевічам, якое было запланавана на 6–7 мая ў Чырвоным касцёле.

Развітанне адбудзецца ў суботу 7 мая ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску (плошча Свабоды, 9).

10.00 — магчымасць развітацца ў цішыні і індывідуальнай малітве аб вечным жыцці для памерлага Станіслава;
12.00 — пахавальная Святая Імша.

Станіслаў Шушкевіч — вядомы беларускі вучоны, палітычны і грамадскі дзеяч. Прычыніўся да вяртання вернікам каталіцкіх святынь, у тым ліку катэдральнага касцёла Найсвяцейшага імя Марыі і касцёла святога Сымона і святой Алены ў Мінску. Адышоў у вечнасць 3 мая з-за ўскладненняў пасля перанесенага каранавіруснага захворвання.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Catholic.by, 5 траўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/183/64768
Текущая дата: 09.10.2024