Белорусский портал в Казахстане

Саломапляценне, Ткацтва, Кераміка: у Нацыянальнай бібліятэцы пройдуць майстар-класы



У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з 5 па 31 мая вядомыя беларускія майстры правядуць майстар-класы на выставе «Жывыя крыніцы», распавялі ў прэс-службе НББ.

Выстава прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Экспазіцыя ўключае ў сябе больш за 500 выставачных прадметаў, зробленых майстрамі з усіх куткоў нашай краіны. «Народнае мастацтва застаецца актуальным і нават модным, нягледзячы на час» — такі дэвіз беларускіх майстроў.

«Кожны экспанат — адлюстраванне сапраўднага шляху жыцця беларусаў, з якіх можна даведацца аб шматвяковых традыцыях беларускага народнага мастацтва, віды і формы традыцыйнага мастацтва. Напрыклад, разьба па дрэве, ганчарная і кавальская справа, ткацтва, вышыўка і іншыя», — распавялі ў прэс-службе.

У першы дзень выставы з 16.00 па 19.00 пройдзе майстар-клас па вырабе аб’ёмнай кветкі ў тэхніцы саломапляцення. 18 мая з 15.00 па 18.00 наведвальнікаў чакае майстар-клас па вырабе глінянай цацкі-свістка. Майстар-клас па вырабе абярэга-лялькі «Масленіца» адбудзецца 26 мая з 16.00 па 20.00. Заключны майстар-клас пройдзе 31 мая з 16.00 па 19.00, на якім у тэхніцы ткацтва навучаць рабіць закладку для кнігі.

Звязда, 24 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/184/64681
Текущая дата: 09.10.2024