Белорусский портал в Казахстане

Беларускія арлы вяртаюцца з выраю



Амаль усе вялікія арляцы, пазначаныя ў Беларусі перадатчыкамі, павярталіся дадому, паведамляе рэсурс «Дзікая прырода побач».

Вялікі арлец — від, якому пагражае глабальнае знікненне.

У Беларусі гняздуецца 120-160 пар гэтых птушак, і гэта адна з самых вялікіх папуляцый у Еўропе. Таму арнітолагі стараюцца як мага лепш вывучыць гэты від і зразумець, як яго захаваць.

Першымі прыляцелі птушкі, што зімавалі на Балканах, — спачатку самцы, потым самкі. Цікава, што калі ўлічваць не даты вяртання, а працягласць міграцыі, то малюнак значна мяняецца. Усё залежыць ад тэрмінаў пачатку міграцыі, а яны ва ўсіх розныя. Афрыканскія зімоўшчыкі прыляцелі даволі позна, у красавіку, усе без выключэння. 

Сёлета арнітолагі не здолелі ўсталяваць фотапасткі на гнёздах арляцоў, як рабілі гэта ўжо колькі гадоў. Але вялікай бяды ў гэтым няма. Справа ў тым, што па трэках арляцоў ужо добра відаць, што амаль палова з іх кінула леташнія гнёзды і пачала будаваць новыя. 

Звязда, 17 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/185/64606
Текущая дата: 09.10.2024