Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ІІ Рэспубліканскага жаночага форуму "Мір у руках жанчыны"



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"На імкненні да любові і стварэння прыгожай палавіны чалавецтва шмат у чым трымаецца дабрабыт кожнай нацыі. Сямейныя, культурныя, духоўныя традыцыі мы бяром з малаком маці і застаёмся верныя ім на працягу ўсяго жыцця", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларускі саюз жанчын аб`ядноўвае людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

"Вы дасягнулі немалых вяршынь у прафесійнай кар`еры, заўсёды знаходзіце час не толькі для сям`і, але і для значнай грамадскай работы: прывіваеце падрастаючаму пакаленню любоў да Радзімы, дапамагаеце захоўваць памяць аб гераічным мінулым нашага народа, падтрымліваеце ветэранаў. Дзякуючы вам у складаны для краіны час пераканаўчы і сумленны голас беларускай жанчыны гучыць з айчынных і міжнародных трыбун", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам і гасцям форуму, а таксама іх блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над Беларуссю.

15 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/186/64576
Текущая дата: 09.10.2024