Белорусский портал в Казахстане

Пераможцаў конкурсу шпакоўняў ўзнагародзяць 1 красавіка ў Мінскім заапарку



Мінскі заапарк 1 красавіка – у Міжнародны дзень птушак арганізуе забаўляльную праграму.

Наведвальнікі змогуць даведацца шмат цікавых фактаў пра птушак заапарка і не толькі.

У гэты дзень адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу шпакоўняў «Кожнай птушачцы свой домік». Таксама наведвальнікам прапануюць выставу шпакоўняў, інтэрактыўныя пляцоўкі. Будзе арганізавана тэматычная экскурсія «Птушкі заапарка». Цікава будзе паглядзець на паказальныя кармленні чорнага грыфа Грышы і крумкача Гайкі.

Штогод 1 красавіка ўся планета адзначае Міжнародны дзень птушак. Мэта гэтага экалагічнага свята — захаванне відавой разнастайнасці і колькасці птушак. Дата правядзення абраная не выпадкова, менавіта ў гэты час птушкі вяртаюцца з цёплых краёў на пастаянныя месцы гнездзішча.

Ксенія Дабрабыт
Звязда, 31 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/189/64387
Текущая дата: 09.10.2024