Белорусский портал в Казахстане

Адноўлена каля 5,5 тыс. дахаў жылых дамоў, пацярпелых ад урагану



На раніцу 24 ліпеня адноўлена каля 5,5 тыс. дахаў жылых дамоў, пацярпелых ад урагану. Пра гэта паведамляе МНС.

Паводле ўдакладненых на раніцу 24 ліпеня звестак, ад праходжання 13 і 14 ліпеня навальнічнага фронту пацярпелі 2654 населеныя пункты. З іх у Брэсцкай вобласці пацярпела 33 населеныя пункты, Гомельскай – 2272, Гродзенскай — 54, Магілёўскай — 295.

Пашкоджаны дахі каля 7930 жылых дамоў (з іх 5498 адноўлены), 483 аб’екты сацкультбыту (410 адноўлены), 2169 сельскагаспадарчых будынкаў (472 адноўлены), 18 вытворчых будынкаў (чатыры адноўлены) і 607 гаспадарчых пабудоў (71 адноўлены).

Электразабеспячэнне адноўлена. Для забеспячэння энергазабеспячэння дзевяці населеных пунктаў і аб’ектаў у Гомельскай вобласці задзейнічана 10 электрагенератараў.

Звязда, 24 ліпеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/19/74761
Текущая дата: 17.11.2024