Белорусский портал в Казахстане

«Ідзе глабальная інфармацыйная вайна»



Аляксандр Лукашэнка абазначыў для дзяржаўных СМІ задачы на сённяшні дзень.

Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі павінны не толькі ўтрымліваць фокус увагі аўдыторыі і інфармаваць яе, але і думаць пра ўласнае развіццё. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 25-га сакавіка на нарадзе аб бягучых пытаннях дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі.

Прэзідэнт адзначыў, што ў час нарады размова пойдзе аб задачах, якія павінны вырашацца ў інфармацыйнай сферы. Таксама на парадку дня абмеркаванні праблемных пытанняў у рабоце вядучых беларускіх СМІ.

«Як бы ні было цяжка, вы павінны не толькі ўтрымліваць фокус увагі аўдыторыі, інфармаваць, растлумачваць, падтрымліваць, але і думаць пра ўласнае развіццё», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Валерыя Сцяцко
Звязда, 25 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/191/64261
Текущая дата: 09.10.2024