Белорусский портал в Казахстане

Стала больш дрэў: узровень азелянення гарадскіх тэрыторый Мінскай вобласці дасягнуў 44,3%



Узровень азелянення гарадоў Мінскай вобласці перавышае нарматывы, паведамілі ў ГА «Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці».

У аб’яднанні адзначылі, што задачы па павелічэнні азелянення населеных пунктаў у Мінскай вобласці, якія паставіў кіраўнік дзяржавы, выкананы.

«Узровень азелянення тэрыторый гарадоў, уключаючы раённыя цэнтры, складае 44,3% пры задачы ў 40%. На тэрыторыі жылых раёнаў і мікрараёнаў гэты паказчык складае 46% пры норме ад 30%. У 2021 годзе на тэрыторыі гарадоў пасаджана 21 тыс. дрэў і 22 тыс. кустоў», — распавялі ў арганізацыі.

Акрамя добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый і азелянення, адным з галоўных пытанняў таксама з’яўляецца рамонт вулічна-дарожнай сеткі.

«У 2021 годзе на тэрыторыях населеных пунктаў вобласці адрамантавана 565, 5 тыс. кв. м сеткі. У планах на гэты год адрамантаваць 570 тыс. кв. м вуліц», — сказалі ў гаспадарцы.

На абслугоўванні прадпрыемстваў ЖКГ Мінскай вобласці знаходзіцца 11 944,49 км вулічна-дарожнай сеткі ўсіх населеных пунктаў рэгіёна.

Звязда, 25 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/191/64279
Текущая дата: 09.10.2024