Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 27 сакавіка 2022 года



Гэты дзень з`яўляецца восемдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 279 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень тэатра. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 27 сакавіка

У 1918 годзе Рада БНР абвясціла, што бярэ на сябе ўсю паўнату ўлады ў Беларусі.

Хто нарадзіўся 27 сакавіка

1923 год: Алесь Рылько, беларускі драматург.
1924 год: Павал Урбан, беларускі гісторык, грамадскі дзеяч.
1927 год: Аляксандра Юр`еўна Данілава, беларускі архітэктар.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі фізік Вільгельм Рэнтген, савецкі музыкант і грамадскі дзеяч Мсціслаў Растраповіч і амерыканскі рэжысёр, сцэнарыст, акцёр і прадзюсар Квенцін Таранціна.

27 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Венедыкта Нурсійскага. Таксама сёння дзень Фёдараўскага абраза Божай маці, які, па паданні, быў створаны апосталам Лукой. Яму моляцца пра сямейнае шчасце, добрабыт і нараджэнне здаровых дзяцей.

У гэты перыяд пачынаецца лінька ў дамашніх жывёл, таму іх чысцілі і замаўлялі ад дрэннага вока.

Калі 27 сакавіка марозна, то холад будзе трымацца яшчэ тыдзень. Імгла ў гэты дзень прадвяшчае нянаснае лета.

Sputnik, 27 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/191/64287
Текущая дата: 09.10.2024