Белорусский портал в Казахстане

Ад «Марусі» да «Чаркі на пасашок»: юбілейны канцэрт ансамбля «Бяседа» адбудзецца ў Мінску



Пра гэта паведамляе Міністэрства культуры.

Вялікі юбілейны канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, ансамбля народнай музыкі «Бяседа» адбудзецца 27-га сакавіка ў канцэртнай зале «Мінск».

Святочны канцэрт прымеркаваны да 30-годдзя стварэння калектыву і 75-годдзя мастацкага кіраўніка ансамбля народнага артыста Беларусі Леаніда Захлеўнага.

У гэты вечар на сцэне прагучаць беларускія народныя песні розных жанраў. Гэта лірычныя і жартоўныя, прысвечаныя сямейным урачыстасцям, народным абрадам кампазіцыі. «Гэтыя песні — неад’емная частка духоўнага жыцця беларускага народа. «За маладых», «Маруся», «Запрагай-ка, бацька, коней», «Звіняць звонкі», «Чарка на пасашок» шырока вядомыя не толькі ў нас у краіне, але і за яе межамі«, — падкрэслілі ў Міністэрстве.

Мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву ансамбля народнай музыкі «Бяседа» — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, кавалер Ордэна Францыска Скарыны, народны артыст Беларусі кампазітар Леанід Захлеўны.

Пачатак канцэрта ў 19.00.

Звязда, 27 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/191/64308
Текущая дата: 09.10.2024