Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям з’езда Саюза пісьменнікаў Беларусі



Аб гэтым паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

«Наша літаратура заўсёды была трывалым падмуркам нацыянальнай культуры, адной з невычэрпных крыніц мудрасці, духоўнасці і самасвядомасці народа, магутным сродкам фармавання асобы грамадзяніна і патрыёта», — гаворыцца ў прывітанні.

Прэзідэнт адзначыў, што лепшыя ўзоры класічных твораў, праўдзівае, натхнёнае слова сучаснага пісьменніка сталі здабыткам культурнай спадчыны Беларусі. «Ідучы ад праўды жыцця, вы сваім талентам і актыўнай пазіцыяй самааддана служыць Радзіме, замацоўваеце пазіцыі беларусаў як высокакультурной нацыі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што з’езд СПБ вызначыць новыя магістральныя шляхі развіцця беларускай літаратуры, будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню высокіх маральных ідэалаў і традыцыйных каштоўнасцяў, якія з’яўляюцца асновай духоўнай бяспекі грамадства.

Прэзідэнт пажадаў удзельнікам і гасцям з’езду моцнага здароўя, творчага натхнення і плённай працы на карысць Айчыны.

Звязда, 22 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/193/64156
Текущая дата: 09.10.2024