Белорусский портал в Казахстане

Старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі выбраны Аляксандр Карлюкевіч



На XXV З’ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі, які праходзіць 22-га сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы, Аляксандр Карлюкевіч быў выбраны новым старшынёй пісьменніцкай арганізацыі.

У ходзе мерапрыемства адбыліся выбары старшыні, прадстаўлена справаздача аб рабоце грамадскай арганізацыі за мінулыя пяць гадоў, а таксама справаздача рэвізійнай камісіі.

Саюз пісьменнікаў Беларусі — грамадская творчая арганізацыя празаікаў, паэтаў, драматургаў, крытыкаў і іншых дзеячаў літаратуры. Цяпер грамадскае аб’яднанне налічвае звыш 700 членаў і стала адным з найбуйнейшых літаратурных аб’яднанняў на тэрыторыі былога СССР.

У СПБ уваходзяць літаратары, якія ствараюць творы пераважна на рускай і беларускай мовах, а таксама некалькі вядучых пісьменнікаў з замежных дзяржаў. Пры аб’яднанні створаны творчыя секцыі, функцыянуюць аддзяленні ў Мінску і абласцях.

Звязда, 22 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/193/64177
Текущая дата: 09.10.2024