Белорусский портал в Казахстане

Пісьменнікі розных краін абмяркуюць пытанні грамадзянскай і мастацкай адказнасці перад чытачом



У першы дзень XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу 23 сакавіка пройдзе VIII Міжнародны сімпозіўм літаратараў «Пісьменнік і час».

Праца запланавана ў двух фарматах — афлайн і анлайн. Мяркуецца, што, аркамя беларускіх празаікаў, паэтаў, публіцыстаў, журналістаў, удзел у ім прымуць творцы з Расіі, Сербіі, Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана, Азербайджана і Кітая. 

Арганізатары сімпозіўма — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда». 

Да разгляду запланаваны пытанні, звязаныя з грамадзянскай, палітычнай пазіцыяй мастакоў слова, суадносінамі іх гуманістычных перакананняў з гістарычнай праўдай, суадносінамі рэчаіснасці і яе мастацкага выкладання. 

Нагадаем, што ўпершыню Міжнародны сімпозіўм літаратараў «Пісьменнік і час» прайшоў у Мінску ў лютым 2015 года. З таго часу гасцямі беларускай сталіцы ў розныя гады былі майстры прыгожага пісьменства з Расіі, Казахстана, Кітая, Азербайджана, Ізраіля, Германіі, Вялікабрытаніі, Туркменістана, Італіі, Пакістана, іншых краін свету. 

Раман Сэрвач
Звязда, 19 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/194/64071
Текущая дата: 09.10.2024