Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 15 сакавіка 2022 года



Гэты дзень з`яўляецца семдзясят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 291 дзень.

Сёння адзначаецца Дзень Канстытуцыі ў Беларусі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі

У 1982 годзе адкрыўся Беларускі музей у Ляймене.
У 1994  годзе была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 15 сакавіка

1893 год: Андрэй Мрый, беларускі пісьменнік
1930 год: Жарэс Алфёраў, расійскі фізік, ураджэнец Беларусі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі фізік і астраном Галілеа Галілей і рускі пісьменнік Юрый Бондараў.

15 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Феадота, якогда ў народзе называлі Фядотам.

У гэты дзень звычайна пачынаецца адліга, але холад яшчэ вернецца. Калі ж на Фядота быў мароз, трава доўга не вырасце. Сонечны поўдзень прадвяшчаў добры ўраджай хлеба.

Вяскоўцы пачыналі працаваць у гародах, клапаціцца пра пладовыя дрэвы, сеюць насенне.

Sputnik, 15 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/196/64006
Текущая дата: 09.10.2024