Белорусский портал в Казахстане

Мінінфарм Беларусі папярэджвае аб недапушчальнасці экстрэмісцкіх публікацый у сацсетках



За падобныя публікацыі прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

Міністэрства інфармацыі Беларусі на фоне змяненняў у рэдакцыйнай палітыцы кампаніі Мeta Platforms лічыць неабходным папярэдзіць карыстальнікаў Facebook і Instagram аб недапушчальнасці распаўсюджвання матэрыялаў экстрэмісцкага характару, а таксама публікацый, якія заклікаюць да тэрарыстычных дзеянняў і актаў гвалту. 

Мінінфарм звяртае ўвагу, што паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь за падобныя публікацыі прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць, а ў дачыненні да інтэрнэт-рэсурсаў, якія іх распаўсюджваюць могуць быць прынятыя рашэнні аб абмежаванні доступу.

Звязда, 11 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/197/63931
Текущая дата: 10.10.2024