Белорусский портал в Казахстане

У Мінску пройдзе з’езд Саюза пісьменнікаў Беларусі



Грамадскае аб’яднанне пісьменнікаў краіны, якое сёння ўзначальвае вядомы празаік, грамадскі дзеяч Мікалай Чаргінец, — адна з найболей прадстаўнічых творчых арганізацый Беларусі. У склад яе ўваходзяць сотні празаікаў, паэтаў, публіцыстаў, літаратурных крытыкаў з розных рэгіёнаў Беларусі.

22 сакавіка 2022 года дэлегаты ад сямі рэгіянальных аддзяленняў творчай арганізацыіі — з Мінска, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей збяруцца на XXV з’езд Саюза пісьменнікаў Беларусі. Справаздачу за апошнюю пяцігодку літаратары будуць трымаць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. 

Удзел у з’ездзе прымуць каля 200 літаратараў, а таксама некалькі дзесяткаў гасцей — кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі іншых грамадскіх аб’яднанняў.

Сяргей Шычко
Звязда, 13 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/197/63963
Текущая дата: 10.10.2024