Белорусский портал в Казахстане

Становішча ў пагранічных з Украінай раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей спакойнае



Пра гэта 12-га сакавіка ў Брэсце паведаміў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

«З улікам таго, што адбываецца ва Украіне, вядома, ахова грамадскага парадку ўзмоцненая. Маюцца рэзервы, супрацоўнікі адпаведна экіпіяваныя. Мы забяспечваем ахову грамадскага парадку. У прыгранічных раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей абстаноўка спакойная. Абсалютна ніякіх пытанняў няма, — распавёў Іван Кубракоў. — Аказваем дапамогу грамадзянам Украіны, калі яны да нас звяртаюцца. Хтосьці едзе да сваякоў, камусьці дапамагаюць, і яны рассяляюцца ў бліжэйшых санаторыях і вырашаюць свае жыллёвыя пытанні».

У Берасці сёння праходзяць мерапрыемствы з нагоды 105-й гадавіны беларускай міліцыі. На перон чыгуначнага вакзала на Цягніку памяці прыехалі дэлегацыі з усіх абласцей Беларусі. Рэканструктары ўзнавілі фрагменты абароны чыгуначнага вакзала ў чэрвені 1941 года. Была адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць аб гэтай падзеі.

Таксама свае дзверы пасля рэканструкцыі адчыніў музей брэсцкай міліцыі. Яшчэ адной кропкай стане Брэсцкая крэпасць, дзе пройдзе канцэрт-рэквіем.

Звязда, 12 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/197/63967
Текущая дата: 10.10.2024