Белорусский портал в Казахстане

Урачыстая цырымонія перадачы статусу моладзевай сталіцы ад Гродна Віцебску адбудзецца 10 сакавіка



Моладзевая сталіца рэалізоўвае новыя ідэі, інавацыйныя праекты і становіцца ролевай мадэллю для далейшага развіцця іншых гарадоў.

Статус прысуджаецца гораду па выніках конкурсу тэрмінам на адзін год. На працягу гэтага часу ён атрымлівае магчымасць дэманстраваць сваю прыхільнасць да сучаснай моладзевай культуры і дзяліцца найлепшымі практыкамі па развіцці сацыяльнай, эканамічнай і палітычнай актыўнасці моладзі. 

— У 2016 годзе першай моладзевай сталіцай Беларусі сталі Баранавічы. Затым былі Полацк, Магілёў, Орша, Пінск, Гродна... У перыяд валодання статусам моладзевай сталіцы горад ажывае за кошт прытоку маладых людзей з усёй краіны, — падкрэслівае намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. — Усе ініцыятывы перамяшчаюцца ў моладзевую сталіцу. Гэта сур`ёзная адказнасць — арганізоўваць мерапрыемствы, прымаць гасцей. Але разам з тым і сур`ёзны імпульс для развіцця горада, які ўбірае ўсе найлепшыя ідэі....

На працягу трох дзён (з 10 да 12 сакавіка) у Віцебску будуць праходзіць маштабныя мерапрыемствы, адбудзецца вялікая колькасць дыялогавых пляцовак па самых розных тэмах: «Будуем будучыню разам», «Моладзь Беларусі: памятаем мінулае, рухаемся ў будучыню «Валанцёрскі рух», «Медыясфра» і іншых. Маладыя людзі абмяркуюць хвалюючыя пытанні і выступяць з асабістымі ініцыятывамі. Удзел у святочных мерапрыемствах возьме больш як 400 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, сярод іх прадстаўнікі студэнцкай моладзі, маладыя навукоўцы, каардынатары валанцёрскіх праектаў.

Адбудзецца ўрачысты мітынг каля мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызанаў і падпольшчыкаў. Кульмінацыйнай падзеяй стане цырымонія адкрыцця свята 10 сакавіка ў канцэртнай зале «Віцебск».

Надзея Нікалаева
Звязда, 9 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/198/63886
Текущая дата: 10.10.2024