Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі за першае паўгоддзе суды апраўдалі 43 чалавекі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда.

Асноўнымі падставамі для апраўдання, як і ў папярэднія гады, сталі адсутнасць у дзеяннях саставу злачынства або недаказанасць удзелу абвінавачанага ў яго здзяйсненні.

Пры гэтым больш за ўсё апраўданых па абвінавачваннях у злачынствах супраць жыцця і здароўя чалавека - 16 (адзін чалавек апраўданы па абвінавачванні ў забойстве), асабістай свабоды, гонару і годнасці - 11, уласнасці і парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці - 6.

У першым паўгоддзі ў вытворчасці судоў рэспублікі было звыш 23 тыс. крымінальных спраў. Па выніках судовых разглядаў асуджана больш за 20 тыс. чалавек. Прычым гэта больш чым на 1 тыс. чалавек (або 5,1%) менш, чым за аналагічны перыяд 2017-га.

Як і раней, асноўную масу складаюць асуджаныя за менш цяжкія (59,9%) і не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі (28,3%) злачынствы.

Удзельная вага асуджаных за ўчыненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў склала 11,8% ад агульнай колькасці асоб, у дачыненні да якіх вынесеныя абвінаваўчыя прысуды.

Звязда, 5 жніўня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/2/44453
Текущая дата: 03.05.2024