Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША нязначна падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі



8 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, павялічыўся — да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0052 рубля (0,21%) і склаў 2,4549 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0001 рубля (0,005%) да 2,1664 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0018 рубля (0,05%) і склаў 3,2817 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты зніжаецца на фоне запаволення росту сусветнай эканомікі і цяпер складае прыблізна 61,5 долара за бараль Brent.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,0429 рубля і склаў 66,0628 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 лютага 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/2/46806
Текущая дата: 04.05.2024