Белорусский портал в Казахстане

Тыдзень роднай прыроды пачынаецца ў Беларусі



Найбліжэйшы тыдзень у Беларусі прысвечаны роднай прыродзе. Яго ўпершыню абвясціла Нацыянальная акадэмія навук.

Прэзентацыі, семінары, экскурсіі ў батанічным садзе, экалагічныя выставы і фестывалі – у навукоўцаў распісаны кожны дзень.

Асаблівую ўвагу нададуць малой радзіме – у знакавы год беларусам прапануюць зрабіць свой край зелянейшым і прыгажэйшым.

Дрэвы пасадзяць школьнікі ў Мінску і Гомелі, далучыцца да гэтага могуць усе, хто пажадае.

Тэлеканал АНТ, 22 мая 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/2/48101
Текущая дата: 04.05.2024