Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 23 лістапада 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста дваццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 38 дзён.

У гэты дзень у 2007 годзе Мінская вобласць атрымала ўласны герб і сцяг. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 23 лістапада

У 1953 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю Асіповіцкая ГЭС.
У 2007 годзе Мінскай вобласці быў нададзены герб і сцяг.

Хто нарадзіўся 23 лістапада

1871 год: Уладзімір Тэраўскі, беларускі дырыжор, кампазітар, фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся савецкі пісьменнік Мікалай Носаў і амерыканскай спявачка Майлі Сайрус.

23 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць шасці апосталаў, у лік якіх уваходзяць вучань апостала Паўла Ераст і не толькі яго вучань, але і сваяк Радзівон.

На Ераста і Радзівона людзі хадзілі ў царкву і асвячалі хлеб і соль, якія з`ядалі пасля абеду. Іх давалі таксама дамашнім жывёлам, каб абараніць іх ад хвароб.

У гэты дзень было прынята дапамагаць жабракам і старым. Лічылася, што іх малітвы Гасподзь чуе лепш, таму што яны бліжэй да яго.

Ветранае надвор`е 23 лістапада прадракае пахаладанне і завіруху. Калі ў гэты дзень выпала шмат снегу, зіма будзе мяккай.

Sputnik, 23 лістапада 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/2/75954
Текущая дата: 27.12.2024