Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 24 лістапада 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста дваццаць дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 37 дзён.

Якія падзеі адбыліся 24 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 24 лістапада

У 1996 годзе ў Беларусі быў праведзены рэферэндум, паводле вынікаў якога зменена Канстытуцыя.

Хто нарадзіўся 24 лістапада

1826 год: Аляксандр Саветаў, беларускі навуковец-аграном, першы доктар сельскагаспадарчых навук Расійскай імперыі.
1902 год: Мікалай Арэхва, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, беларускі гісторык.
1905 год: Леў Любімаў, беларускі дырыжор, народны артыст Беларусі.
1913 год: Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся нідэрландскі філосаф Бенедыкт Спіноза, рускі палкаводзец Аляксандр Сувораў, французскі мастак Анры Тулуз-Латрэк і амерыканскі педагог, пісьменнік Дэйл Карнэгі.

24 лістапада ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць вялебнага Фёдара Студзіта. У народзе казалі: "Фёдар Студзіт зямлю студзіць".

Да гэтага часу, як правіла, ужо ўсталёўваўся санны шлях. Увечары ў гэты дзень дзяўчыны варажылі на нарачонага. Для гэтага бралі часнок і лічылі ў ім зубчыкі. Калі іх была цотная колькасць, вяселле будзе ў бліжэйшы год.

Калі 24 лістапада сонечна, чакаецца пахаладанне. Калі было цёпла, то і зіма будзе цёплая.

Sputnik, 24 лістапада 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/2/75970
Текущая дата: 28.12.2024