Белорусский портал в Казахстане

Чырвоны Крыж: будзем і далей вывучаць патрэбы сем’яў, якія прыбылі з Украіны



Беларускі Чырвоны Крыж будзе і далей вывучаць патрэбы сем’яў, якія прыбылі з Украіны, паведаміў прадстаўнік Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Арцём Карпенка.

«Беларускі Чырвоны Крыж выконвае сваю місію ў адпаведнасці з усімі прынцыпамі арганізацыі незалежна ад палітычных, рэлігійных поглядаў. Калі чалавек мае патрэбу ў дапамозе, мы заўсёды гатовыя прыйсці і падтрымаць. І сёння людзі апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, прыбылі ў нашу краіну і на дадзены момант маюць патрэбу ў нашай дапамозе. Сёння мы прывезлі прадуктовыя наборы і сродкі гігіены. Далей будзем вывучаць іх патрэбы, глядзець, як яны будуць асвойвацца», — падкрэсліў прадстаўнік Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа.

Як паведамлялася, сёння тры сям’і з Украіны прыбылі ў Гомельскую вобласць з-за сітуацыі, якая склалася на іх роднай зямлі. Двух мам і шэсць дзяцей з сяла вёскі Чарнігаўскай вобласці даставілі ў адзін з санаторыяў Гомельскай вобласці. Яшчэ адна сям’я адправілася да сваякоў.

Звязда, 2 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/200/63747
Текущая дата: 10.10.2024