Белорусский портал в Казахстане

Украінка папрасіла дапамогі для хворай дачкі ў беларускіх пагранічнікаў



Грамадзянка Украіны папрасіла дапамогі на беларускай мяжы для захварэлай дачкі, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

«Сёння ноччу на беларускую мяжу ў пункт спрошчанага пропуску „Паддабранка“ прыйшла грамадзянка Украіны са сваёй трохгадовай дачкой. Са слоў маці, у дзяўчынкі была высокая тэмпература і слабасць на фоне хваробы», — распавялі ў ДПК.

Пагранічнікі Беларусі аформілі ўкраінцаў і выклікалі медыкаў. Жанчына з дзіцем дастаўлена ў бальніцу.

Звязда, 3 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/200/63763
Текущая дата: 10.10.2024